Беларускамоўная група
Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 82 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.
У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №4 г.Астраўца" працуе дзве беларускамоўныя групы. Сення іх наведваюць 50 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 4 гадоў. На працягу дня выхавацелі і спецыялісты арганізоўваюць выхаваўчы працэс на беларускай мове: размаўляюць, чытаюць, гуляюць з дзецьмі. У групах створаны ўсе ўмовы для насычанага і цікавага жыцця выхаванцаў. Кожны дзень яны з задавальненнем прыходзяць у садок, каб паказаць свае таленты і праявіць сябе ў розных відах дзейнасці. Знаёмства з беларускай культурай будуецца на аснове малых фальклорных формаў – прымавак і прыказак. З радасцю дзеці апранаюць нацыянальныя касцюмы падчас гульнёвых заняткаў, развучваюць песні і вершы. На беларускай мове ў гэтых групах будуць праходзіць ранішнікі.
Кожны чацвер заклікаем выхаванцаў, педагогаў і бацькоў размаўляць па-беларуску!