80 год вызвалення Беларусі

16.04.2024

Вялікая Айчынная вайна (1941-1945 гг.) стала адной з самых маштабных і трагічных падзей у гісторыі Беларусі. Памяць пра яе падзеі, гераічныя подзвігі беларусаў на франтах і самаадданую працу ў тыле, скруху аб вялізных стратах, якія Беларусь панесла ў гады вайны, духоўна аб'ядноўвае наша сучаснае грамадства.

Наша зямля першай прыняла на сябе ўдар гітлераўскай Германіі і здолела даць дастойны адпор захопнікам, паказаўшы ўсяму свету прыклад мужнасці, бясстрашнасці і гераізму. Жыхары Беларусі разам з усімі народамі Савецкага саюза ўнеслі вялікі ўклад у агульную справу Перамогі над фашызмам.

У 2024 годзе споўніцца 80 гадоў з дня вызвалення нашай роднай Беларусі ў ходзе аперацыі "Баграціён".

 

ХРОНІКА ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ